«Кентаўр» () — мастацкі фільм 2017 года рэжысёра . Сумесная вытворчасць Кыргызстана, Францыі, Германіі, Нідэрландаў, Японіі.
Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 24-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».
Сюжэт «Кентаўр» — ціхі, сціплы, злёгку дзівакаваты чалавек, былы кінамеханік, які зараз працуе дзе давядзецца. Ён верыць, што кыргызскі народ калісьці быў адзіным і непераможным дзякуючы сваім коням. Але з часам людзі ўявілі сябе багамі і сталі жорсткімі і чэрствымі. За гэта Нябёсы пазбавілі іх дабрабыту і сілы. Зняць праклён здольны толькі вершнік, гатовы скакаць ноч напралёт з малітвай аб прабачэнні. Так, паверыўшы ў легенду, «Кентаўр» становіцца канакрадам. Але яго таямніца не можа захоўвацца вечна. Калі выявіцца праўда, герою трэба будзе вырашыць лёс сваёй сям’і, аднавяскоўцаў і свой уласны.
Акцёрскі склад Актан Арым Кубат Зарэма Асаналіева Нуралы Турсункажоеў Балот Тэнцімышаў Ілімбек Калмуратаў Таалайкан Абазава Максат Мамырканаў
Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 8 кінаўзнагародамі і яшчэ 4 намінацыямі.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы-драмы 2017 года Катэгорыя:Фільмы Кыргызстана 2017 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 2017 года Катэгорыя:Фільмы Германіі 2017 года Катэгорыя:Фільмы Нідэрландаў 2017 года Катэгорыя:Фільмы Японіі 2017 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Кыргызстана Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Германіі Катэгорыя:Фільмы-драмы Нідэрландаў Катэгорыя:Фільмы-драмы Японіі Катэгорыя:Фільмы на кіргізскай мове Катэгорыя:Фільмы Актана Арыма Кубата