Касцёл Ісуса Міласэрнага — мураваны каталіцкі храм ў г. Паставы Віцебскай вобласці. знаходзіцца на вуліцы Касманаўтаў, 33.
Гісторыя Парафія Ісуса Міласэрнага была аддзелена ад парафіі св. Антонія Падуанскага. Рэгістрацыя дзяржаўнымі органамі адбылася 17 снежня 2014 года. Новы прыход налічвае каля дзвюх тысяч каталікоў.
З 26 снежня 2015 па 19 студзеня 2016 праходзіла Грамадскае абмеркаванне будаўніцтва касцёла. Грамадскасць Паставаў падтрымала будаўніцтва ў горадзе касцёла Езуса Міласэрнага.
23 красавіка 2016 года біскуп віцебскі Алег Буткевіч асвяціў крыж на пляцы, дзе будзе ўзведзены новы касцёл.
8 красавіка 2018 года біскуп віцебскі Алег Буткевіч правёў асвячэнне зямлі пад будову касцёла.
Спасылкі
Афіцыйная старонка
Катэгорыя:Храмы Паставаў Катэгорыя:Касцёлы Віцебскай дыяцэзіі Катэгорыя:Касцёлы Пастаўскага раёна