Сенніца () — возера ў Невельскім раёне Пскоўскай вобласці Расіі, на мяжы з Беларуссю, у басейне ракі Ловаць. Па паўднёвым беразе возера праходзіць дзяржаўная мяжа Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй.

Плошча паверхні возера 12,5 (9,62Фонд водоёмов Псковской области ) км², плошча вадазбору 129 (156) км². Найбольшая глыбіня 3,6 м, сярэдняя — 1,53 м. Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад.

У возера ўпадаюць рэкі Варонка, Гужа і ручаі. Выцякае рака Сенніца. Каля возера знаходзяцца вёскі Дарахі (Беларусь), Дубакрай, Фралова, Захаркі (Расія).

Літаратура

Ліст карты N-36-1. Выданне 1985 года. Стан мясцовасці на 1983 год.

Спасылкі

Фонд водоёмов Псковской области // Комитет по природным ресурсам и экологии Псковской области

Катэгорыя:Азёры Пскоўскай вобласці Катэгорыя:Басейн Ловаці Катэгорыя:Памежныя азёры