Арэ́хаўскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, якая існавала 1946—1956 гадах у Віцебскай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Арэхаўск. Плошча 800 км², 92 населеныя пункты, у тым ліку рабочы пасёлак Асінторф.
Утвораны 9 верасня 1946 года ў складзе Віцебскай вобласці БССР. Уключаў гарадскі пасёлак Арэхаўск, рабочы пасёлак Асінторф і 8 сельсаветаў: Азярэцкі, Бабінавіцкі, Будскі, Верацейскі, Высокаўскі, Клюкаўскі, Межаўскі і Шапкаўскі. 16 ліпеня 1954 года Верацейскі сельсавет перайменаваны ў Халмоўскі. 17 снежня 1956 года раён скасаваны. Бабінавіцкі сельсавет перададзены Лёзненскаму раёну, Клюкаўскі — Багушэўскаму раёну, Азярэцкі і Халмоўскі — Дубровенскаму раёну, гарадскі пасёлак Арэхаўск, рабочы пасёлак Асінторф, Будскі, Высокаўскі, Межаўскі і Шапкаўскі сельсаветы — Аршанскаму раёну.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1946 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1956 годзе
Катэгорыя:Гісторыя Аршанскага раёна Катэгорыя:Гісторыя Дубровенскага раёна