«Бусел» — беларускі беспілотны лятальны апарат, распрацаваны фізіка-тэхнічным інстытутам НАН Беларусі. Гісторыя Распрацоўка і праектаванне пачаліся ў канцы 2000-х гадоў. У снежні 2011 года беларускія спецыялісты правялі першы палёт для шматмэтавага беспілотнага лятальнага апарата «Бусел». Паводле іншай інфармацыі, тэсціроўка пачалася ў 2010 годзе на расійскім палігонеИнна Горбатенко. Как нашей стране удалось с нуля создать собственное производство беспилотников // СБ. Беларусь Сегодня : газета. — 30 июня 2020.. Выпрабаванні прайшлі паспяхова, таму неўзабаве праект атрымаў адабрэнне і паступіў у серыйную вытворчасць. У 2013-м «Бусел» паступае ў продажы.

Характарыстыкі Апарат мае даўжыню 2,4 м, размах крылаў — 3 м, вышыню — 0,4 м. Крэйсерская хуткасць палёту ў «Бусла» дасягае 80 км/г. Максімальна дрон можа развіць хуткасць да 100 км/г, далёкасць палёту — 40 км, пры гэтым падняцца ў вышыню на 3000 м. Прызначэнне Дрон можа прымяняцца для розных задач, у тым ліку: кантролю і вызначэння месцаў цеплавых страт на цеплатрасах, прамысловых обьектах і ў гарадской інфраструктуры; маніторынгу тэрыторый вакол асабліва важных аб’ектаў, кантролю правапарадку ў месцах масавых мерапрыемстваў і на дарогах, вышыку аўтамабіляў; выяўлення ўзгаранняў, радыяцыйнага кантролю, кантролю магістральных трубаправодаў, ацэнкі развіцця надзвычайных сітуацый, пошуку заблудных людзей у цяжкадаступных месцах; маніторынгу тэрыторый нацыянальных паркаў, запаведнікаў, водных акваторый, барацьбы з браканьерствам; кантролю мяжы і прылеглых тэрыторый; вырабу праектнай і пошукавай прадукцыі землеўпарадкавання, зямельнага кадастру і маніторынгу зямель.

Эксплуатанты

Міністэрства па надзвычайных сітуацыяхБусел. Технические характеристики. Фото. Узброеныя сілыБелорусская беспилотная авиация: слабакам здесь не место Міністэрства ўнутраных спраў Дзяржаўны памежны камітэтРЕПОРТАЖ: Белорусские пограничники показали новейшие беспилотники и научили различать поддельные паспорта Шэраг краін постсавецкай прасторы, Афрыкі, Азіі, Лацінскай Амерыкі

Спасылкі

БЕСПИЛОТНЫЙ ЛЕТАТЕЛЬНЫЙ АППАРАТ «БУСЕЛ-М»

Катэгорыя:Паветраныя судны, якія здзейснілі першы палёт у 2011 годзе Катэгорыя:Беспілотныя лятальныя апараты Беларусі