«Доўгія заручыны» () — мастацкі фільм 2004 года рэжысёра Жан-П’ера Жэнэ. Галоўную ролю выканала Адры Тату.

Сюжэт Першая сусветная вайна. Падчас бітвы на Соме пяцёра французскіх салдат трапляюць пад трыбунал па абвінавачванні ў наўмысным нанясенні сабе калецтваў з-за страху перад ранішняй атакай. Суд прыгаварвае ўсіх пецярых да смерці, і іх выкідваюць на нейтральную паласу паміж двюма лініямі фронту — каля аванпоста «Бінга ў прыцемках». Неўзабаве пачынаецца атака, і лёс усіх пецярых застаецца невядомым.

Манэк, адзін з пяцёх асуджаных на смерць салдат, яшчэ ў дзяцінстве звярнуў увагу на кульгавую дзяўчынку Мацільду. Неўзабаве дзевяцігадовая Мацільда і дзесяцігадовы Манэк сталі найлепшымі сябрамі. З гадамі сяброўства перарасло ў рамантычныя адносіны, і закаханыя ўжо не ўяўлялі жыцця адзін без аднаго. Манэк і Мацільда марылі ажаніцца, але вайна ўнесла свае карэктывы ў іх планы. Манэк быў вымушаны адправіцца ваяваць, але з вайны так і не вярнуўся.

Мацільда даведваецца пра трагічны лёс свайго абранніка, але не дае веры, што яе каханы памёр. Яе сэрца кажа ёй пра адваротнае. Пасля заканчэння вайны Мацільда пачынае сваё ўласнае расследаванне і крок за крокам выясняе, што ж на самай справе адбылося ў той злашчасны дзень у «Бінга ў прыцемках».

Акцёрскі склад Адры Тату — Мацільда Гаспар Ульель — Манэк Дамінік Пінон — Сільвен, дзядзька Мацільды Шанталь Найвірт — Бенедыкт, цётка Мацільды Клавіс Карньяк — Бенуа Нотр-Дам Альбер Дзюпантэль — Селестэн «Муха» Дэні Лаван — Франсіс «Шэсць Су» Гіньяр Жан-П’ер Бекер — Эсперанца Дамінік Бетэнфельд — Анжэла Басіньяна Марыён Каціяр — Ціна Ламбардзі Джодзі Фостэр — Эладзі Горд Жан-П’ер Дарусен — капрал Бенджамін Горд Жэром Кірхер — Бастош Жулі Дэпардзьё — Веранік Пасаван Андрэ Дзюсалье — П’ер-Мары Руўер Цікі Альгада — Жэрмен Ліс

Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 17 кінаўзнагародамі і яшчэ 35 намінацыямі. Сярод найбольш значных узнагарод 5 прэмій «Сезар».

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы Францыі 2004 года Катэгорыя:Фільмы ЗША 2004 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 2004 года Катэгорыя:Фільмы-меладрамы 2004 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-меладрамы Францыі Катэгорыя:Фільмы-меладрамы ЗША Катэгорыя:Гістарычныя фільмы Францыі Катэгорыя:Гістарычныя фільмы ЗША Катэгорыя:Ваенныя драмы Катэгорыя:Фільмы на французскай мове Катэгорыя:Фільмы на нямецкай мове Катэгорыя:Фільмы пра Францыю Катэгорыя:Фільмы пра Першую сусветную вайну Катэгорыя:Экранізацыі раманаў Катэгорыя:Фільмы, знятыя ў Францыі Катэгорыя:Фільмы Жан-П’ера Жэнэ Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Жан-П’ера Жэнэ Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Гіёма Ларана Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Анджэла Бадаламенці