«Удар парасонам»Назва фільма паводле БЭ у 18 ст. () ― крымінальная камедыя 1980 года з П’ерам Рышарам у галоўнай ролі. Стварэнне фільма было натхнёнае некалькімі забойствамі балгарскіх дысідэнтаў, у якіх так званы «» выкарыстоўваўся ў якасці зброі. Працоўная назва фільма — «Укол балгарскім парасонам» ().
Сюжэт Акцёр Грэгуар Леконт атрымлівае запрашэнне зняцца ў кіно ў ролі кілера, ён памыляецца дзвярыма і трапляе да мафіі, якая дае яму заданне прыбраць бандыта па мянушцы «Кіт», і забяспечвае яго парасонам з атручанай іголкай. Грэгуар прыступае да працы, не падазраючы, што ўблытаўся ў крымінал. Тым часам сапраўдны забойца ідзе па ягоным следзе.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы Францыі Катэгорыя:Кінакамедыі 1980 года Катэгорыя:Фільмы Жэрара Уры