Арцём Шуманскі (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік расійскага клуба ЦСКА з Масквы і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у родным Віцебску, а вясной 2019 года далучыўся да барысаўскага БАТЭ, з 2020 года пачаў выступаць за дубль, дзе замацаваўся на наступны год, а таксама стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ 22 чэрвеня 2021 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Баранавічаў» (6:1), дзе адгуляў першы тайм. 22 кастрычніка 2021 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з гродзенскім «Нёманам» (2:0). У сезоне 2022 рэгулярна з’яўляўся ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену.

У снежні 2022 года абвясціў аб тым, што пакідае БАТЭ, і ў студзені 2023 года падпісаў кантракт з кіпрскім «Арысам». Дэбютаваў за клуб 27 мая 2023 года ў матчы апошняга тура супраць АПОЭЛа (3:4). У першым сваім матчы ў новым сезоне, 28 жніўня 2023 года супраць «Доксы» (2:1), адзначыўся дэбютным голам за «Арыс».

У чэрвені 2024 года перайшоў у маскоўскі ЦСКА.

Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2021 года і верасні 2022 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

16 лістапада 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Ірана (3:0) і быў заменены ў другім тайме.

26 сакавіка 2024 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Мальты (0:0) і быў заменены ў другім тайме.

Дасягненні Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2021 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2022 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2022 Чэмпіён Кіпра: 2023 Уладальнік Суперкубка Кіпра: 2023

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2020 дубль БАТЭ 1 0 2021 Д1 БАТЭ 2 0 2022 Д1 БАТЭ 22 4 2022/23 (2) Д1 Арыс 1 0 2023/24 Д1 Арыс 16 3

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Арыс Лімасол Катэгорыя:Ігракі ФК ЦСКА Масква