Касмічны тэлескоп «Джэймс Уэб» () — арбітальная інфрачырвоная абсерваторыя, якая меркавана заменіць касмічны тэлескоп «Хабл».

Назва Першапачаткова называўся «Касмічны тэлескоп новага пакалення» (). У 2002 годзе перайменаваны ў гонар другога кіраўніка НАСА (1906—1992), які ўзначальваў агенцтва ў 1961—1968 гадах, падчас рэалізацыі праграмы «Апалон».

Апісанне «Джэймс Уэб» мае складное люстра 6,5 метра ў дыяметры з плошчай збіраючай паверхні 25 м², схаванай ад інфрачырвонага выпраменьвання Сонца і Зямлі цеплавым экранам.

25 снежня 2021 года тэлескоп быў паспяхова запушчаны з касмадрома Куру.

Тэлескоп размешчаны на ў пункце Лагранжа L2 сістэмы Сонца — Зямля.

Місія

11 ліпеня 2022 года апублікавана першая выява, атрыманая касмічным тэлескопам «Джэймс Уэб». На ёй бачна скопішча галактык SMACS J0723.3-7327, размешчанае на адлегласці 4,6 млрд светлавых гадоў, — ранні Сусвет з самым высокім разрозненнем з калі-небудзь атрыманых.

Катэгорыя:Касмічныя тэлескопы Катэгорыя:Міжнародныя касмічныя праекты Катэгорыя:Касманаўтыка Еўропы Катэгорыя:НАСА Катэгорыя:Касмалогія Катэгорыя:2021 год у навуцы Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар людзей Катэгорыя:2022 год у касманаўтыцы