«Скафандр і матылёк» () — мастацкі фільм 2007 года рэжысёра .
Сюжэт , рэдактар часопіса «», 8 снежня 1995 года ва ўзросце 43 гадоў перанёс інсульт. Праз дваццаць дзён Бабі выйшаў з комы і выявіў, што ў яго паралізавана ўсё цела акрамя левага вока. Урачы ў клініцы прыдумалі спецыяльны алфавіт для Бабі. Падморгваючы непаралізаваным левым вокам, калі чалавек называў патрэбную літару, Жан-Дамінік распавёў усё пра свой унутраны свет, пачынаючы ад псіхалагічнага катавання з-за таго, што ты замкнёны ўсярэдзіне ўласнага цела, і сканчаючы ўяўнымі гісторыямі аб светах, якія ён наведваў толькі ў сваіх марах. Жан-Дамінік такім чынам стаў надыктоўваць кнігу. 9 сакавіка 1997 года, праз два дні пасля яе публікацыі, ён памёр ад пнеўманіі.
Акцёрскі склад Мацьё Амальрык — Эманюэль Сенье — Селіна Дземулен Ан Касіньі — Клод Мандзібіль Мары-Жазэ Кроз — Анрыета Дзюран Макс фон Сюдаў — бацька Жан-Дамініка
Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 68 кінаўзнагародамі і яшчэ 107 намінацыямі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы-драмы 2007 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 2007 года Катэгорыя:Фільмы ЗША 2007 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі Францыі Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі ЗША Катэгорыя:Фільмы на французскай мове Катэгорыя:Фільмы Джуліяна Шнабеля