Беларусы замежжа — асобы, якія пастаянна пражываюць за межамі Беларусі і ідэнтыфікуюць сябе як беларусы або з’яўляюцца выхадцамі з тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь.

Тэрмін быў уведзены Законам № 162-З «Аб беларусах замежжа» ад 16 чэрвеня 2014 года, прынятым Палатай прадстаўнiкоў 14 мая 2014 года і адобраным Саветам Рэспублікі 30 мая 2014 года.

У верасні 2014 г. пры МЗС створаны Кансультатыўны савет па справах беларусаў замежжа на чале з Міністрам замежных спраў. У яго ўвайшлі 32 прадстаўнікі дыяспары з 18 краін. Савет ўзгадняе сумесныя захады па ўмацаванні партнёрства дзяржавы і дыяспары.

Вызначэнне Да беларусаў замежжа адносяцца наступныя асобы:

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь; Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь і самі або іх продкі па прамой узыходзячай лініі нарадзіліся або пражывалі на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь; Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь і ідэнтыфікуюць сябе як беларусы з пункту гледжання этнічнай прыналежнасці да беларускага народа або беларускай мовы, культуры, гістарычных сувязей, ведання і захавання беларускіх традыцый і звычаяў.

Гл. таксама

Закардонны ўкраінец

Спасылкі

Катэгорыя:Беларуская дыяспара