Шведы () — народ, які размаўляе па-шведску, асноўнае насельніцтва Каралеўства Швецыя. Колькасць — 8 577 900 чалавек. У самой Швецыі жыве каля 7 975 000 чал. Значная шведская меншасць жыве ў ЗША (56 000) і Канадзе. Паводле рэлігіі — у асноўным лютэране, ёсць каталікі, баптысты і інншыя.
Мова
Шведская мова адносіцца да германскай групы (скандынаўскай падгрупы) індаеўрапейскіх моў. Бліжэй усяго ён да дацкай і нарвежскай. Вылучаюцца групы цэнтральна-шведская, ёцкая і норланская у Швецыі, гутнійская на в. Готланд, усходне-шведская ў Фінляндыі.
Самыя старажытныя помнікі шведскай мовы — надпісы малодшымі рунамі — адносяцца да 9 стагоддзя, эпоха фармавання мовы — 9-11 стагоддзі. Літаратурная шведская мова склалался ў 16-17 стагоддзях на аснове свейскіх (цэнтральнашведскіх) гаворак.
Гісторыя Продкамі шведаў былі свеі і ёты (адсюль назва гістарычнай вобласці Швецыі — Свеаланд і Гёталанд), а таксама готы і старажытныя германскія плямёны, якія жылі на тэрыторыі Швецыі ў 1-м тысячагоддзі н.э. Яны склалі аснову шведскай народнасці, якая кансалідавалася ў 11-12 стагоддзях. У этнагенезе шведаў удзельнічалі таксама фіны і саамы. Барацьба шведаў супраць засілля немцаў і датчан у познім Сярэднявеччы, войны за ўладарства на Балтыцы, Рэфармацыя, хуткае развіццё сельскай гаспадаркі, гандлю ў новы час, стварэнне нацыянальнага рынку спрыялі кансалідацыі шведаў у нацыю у 17-18 стагоддзях.
Святы і традыцыі
Асноўнае народнае свята — Каляды (юль), падрыхтоўка пачынаецца за 2-3 тыдні: вараць піва, пякуць хлеб і печыва (у форме казла, свінні альбо зоркі). Захоўваецца павер'е пра гаючыя ўласцівасці каляндага хлеба і піва. Калядныя танцавальныя вечары суправаджаюцца пераапрананнем (пераапранаюцца ў казла). Іншыя святы — масленіца, тройца, Купалле і святы, якія звязаны з уборкай ураджаю. Асаблівай папулярнасцю сярод студэнтаў і навучэнцаў карыстаецца Дзень Люцыі (13 снежня), калі ладзіцца баль дзяўчат і самая прыгожая абіраецца «каралевай». Захаваўся фальклор: казкі, легенды, балады, песні, карагодныя танцы.
Кухня
Традыцыйныя стравы гатуюць да святаў: рысавую кашу з разынкамі, смажаны гусак, яблычны торт, салодкае піва, вяндліну, печыва. Сяляне пякуць па старой традыцыі вялікія караваі кісла-салодкага хлеба.
Вядомыя асобы Брыгіта Шведская Андэрс Цэльсій Карл Ліней Альфрэд Нобель Сельма Лагерлёф Даг Хамаршэльд Грэта Гарба Астрыд Ліндгрэн Інгмар Бергман Б'ёрн Ульвеус Карл Сэндберг Аніка Сёрэнстам
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 (т. 17)
Катэгорыя:Германцы Катэгорыя:Народы Еўропы Катэгорыя:Народы Швецыі