Дэісус — абраз XIX стагоддзя, які паходзіць з Гомельскага раёна Гомельскай вобласці. Памер абраза — .

Апісанне Абраз вылучаецца своеасаблівай іканаграфіяй. Вобраз Хрыста на троне, у светлым архіерэйскім аблачэнні з залатой акантоўкай і з мітрай на галаве, змешчаны ў верхняй частцы кампазіцыі. Трон падтрымоўваюць два серафімы чырвонага колеру. У ніжняй частцы кампазіцыі знаходзяцца ўкленчаныя Дзева Марыя і Ян Хрысціцель. Марыя ў сіняй сукенцы з шырокім фігурным поясам і гарнастаевай мантыі з чырвоным верхам, на галаве — плат зялёнага колеру. У правай руцэ яна трымае скіпетр, левая прыціснута да грудзей. Ян Хрысціцель у хітоне цаглянага колеру, з зубчатай выразкай па нізе і рукавах, і ў зялёным гімаціі. Яго рукі малітоўна складзены перад грудзямі, позірк скіраваны ўверх да Хрыста. Да левага пляча прыхінуты трысняговы крыж.

Літаратура Уладзімір Карэлін, Мікалай Мельнікаў. Абразы «Дэісус» у іканапісу Беларусі

Катэгорыя:Абразы Беларусі Катэгорыя:Гомельскі раён Катэгорыя:Карціны XIX стагоддзя Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Беларусі