«The Dark Side of the Moon» () ― восьмы студыйны альбом брытанскага рок-гурта «Pink Floyd», выпушчаны 24 сакавіка 1973 года. Самы паспяховы альбом гурта, які ператварыў «Pink Floyd» у з’яву сусветнага маштабу. Адзін з самых прадаваных альбомаў у гісторыі гуказапісу ― агульная колькасць прададзеных экзэмпляраў перавышае 45 мільёнаў. Будучы прададзеным у Вялікабрытаніі ў колькасці копій, уваходзіць у брытанскую дзясятку самых прадаваных альбомаў у краіне, займаючы восьмае месца. Заставаўся ў «Top 200» ЗША 742 тыдні, у тым ліку 591 тыдзень запар з 1973 па 1988 год, некалькі разоў трапляючы на першае месца. З’яўляецца адным з найболей вядомых канцэптуальных альбомаў прагрэсіўнага року.
«The Dark Side of the Moon» быў запісаны ў перыяд з чэрвеня 1972 па студзень 1973 у Лондане ў студыі кампаніі EMI «Abbey Road». У складанні музычнага матэрыялу і прадзюсіраванні прымалі ўдзел усе музыкі гурта, тэксты да песень напісаў . Усе песні аб’яднаны тэмай уплыву на чалавека вар’яцтва, трывогі і адчужэння, якая сыходзіць каранямі ў гісторыю гурта і звязана найперш з трагічным лёсам былога лідэра гурта . Альбом ствараўся з выкарыстаннем апошніх дасягненняў гуказапісвальнай тэхнікі пачатку 1970-х гадоў, уключаючы , , а таксама розныя эфекты з магнітнымі запісамі. Гукаінжынер , які працаваў над альбомам, быў намінаваны на прэмію «Грэмі» «».
Альбом займае 6 месца ў спісе «Топ-25 найлепшых альбомаў прагрэсіўнага року» па версіі , 4 месца ў спісе «25 найлепшых класічных альбомаў прагрэсіўнага року» па версіі «» і 2 месца ў рэйтынгу «100 найлепшых рок-альбомаў усіх часоў» па версіі часопіса «». Па версіі часопіса «Rolling Stone», з’яўляецца лепшым прог-альбомам усіх часоў. Спіс кампазіцый
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Альбомы 1973 года Катэгорыя:Альбомы гурта «Pink Floyd»