Вуліца Калініна — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска, названая ў гонар М. І. Калініна ў 1946 г. Да гэтага часу называлася МапроўскайВуліца Калініна// Vulica.by. У 2020 г. некаторыя мінчане прапанавалі пераназваць яе ў вуліцу Быкава, але безвыніковаМінчане прапануюць перайменаваць вуліцу Калініна ў Быкава, а Талбухіна — у Караткевіча // Народная воля, 14.09.2020. Цягнецца ад аднайменнай плошчы да вуліцы Я. Коласа, 1,1 кмВуліца Калініна на Геадзен. Пераважная забудова: 5-павярховыя жылыя дамы і 2-павярховыя маласямейныя дамы барачнага тыпуВуліцы Мінска. Здымкі на бегу // Блог Андрэя Берастоўскага. Сярод сацыяльна-значных аб’ектаў: гімназія № 18 (былая сярэдняя школа № 49) і сярэдняя школа № 73.
Спасылкі Вуліца Калініна на АТО.ВУ Фотаздымкі вуліцы 2021 г.
Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск)