__NOTOC__

18 чэрвеня — сто шэсцьдзесят дзевяты (сто сямідзесяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

618: Лі Юань узыйшоў на прастол імператара Кітая пад імем Гаацзу, заснаваўшы такім чынам дінастыю Тан. 860: Варагі Аскольд і Дзір, якія знаходзіліся ў Кіеве, пачалі паход на Канстанцінопаль. 1155: Фрыдрых I Барбароса быў каранаваны як імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі. 1586: Гораду Нясвіжу нададзены герб. 1767: Брытанская экспедыцыя на чале з Сэмюэлем Уолісам адкрыла востраў Таіці. 1799: Армія Аляксандра Суворава падчас Італьянскага паходу перамагла французскае войска ў бітве на рацэ Трэбія. 1812: Пачалася Англа-амерыканская вайна 1812-1814. 1815: Армія Напалеона I пацярпела паразу ў бітве пры Ватэрлоа. 1903: У Сан-Францыска стартаваў першы аўтапрабег цераз кантынент, яго ўдзельнікі праз тры месяцы фінішавалі ў Нью-Ёрку. 1940: Шарль дэ Голь выступіў па радыё з заклікам да французскага народа працягваць змаганне з нацысцкімі захопнікамі. 1959: Адбылася першая телевізійная перадача з Вялікабрытаніі ў ЗША. 1981: Першы палёт амерыканскага ваеннага самалёта F-117 Nighthawk. 1989: Заснаваны Ліцэй БДУ. 1993: Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Інданезіяй. 2000: Спынены баявыя дзеянні Эфіопа-эрытрэйскай вайны. 2006: Казахстан вывеў на арбіту першы ўласны касмічны спадарожнік.

Нарадзіліся 1294: Карл IV Прыгожы, кароль Францыі 1799: Уільям Ласел, брытанскі астраном 1806: Міхаіл Валовіч, удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў 1812: Іван Ганчароў, рускі пісьменнік 1889: Уладзімір Каліноўскі, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, гісторык (пам. 1940) 1903: Раймон Радыге, французскі пісьменнік 1905: Эдуард Тубін, эстонскі і шведскі кампазітар 1911: Аляксандр Шыдлоўскі, беларускі культурны дзеяч, кампазітар (пам. 26.9.2002) 1942: Пол Макартні, англійскі рок-музыкант, кампазітар, спявак 1947: Бернар Жырадо, французскі акцёр і рэжысёр 1949: Лех Качыньскі, прэзідэнт Польшчы (пам. 10.4.2010) 1950: Валянцін Акудовіч, беларускі філосаф, эсэіст, літаратурны крытык 1952: Кэрал Кейн, амерыканская актрыса 1979: Аляксей Грышын, беларускі фрыстайліст 1986: Рычард Мэдэн, брытанскі акцёр 1987: Мадара Паламейка, латвійская лёгкаатлетка

Памерлі 1037: Авіцэна, персідскі філосаф, урач, прыродазнавец, паэт (нар. 16.8.980) 1155: Арнольд Брэшыянскі, італьянскі рэлігійны дзеяч 1928: Руаль Амундсен, нарвежскі палярны падарожнік і даследчык (нар. 16.7.1872) 1934: Дзьюла Дзеркавіч, венгерскі мастак 1957: Вітольд Бялыніцкі-Біруля, беларускі жывапісец-пейзажыст (нар. 29.2.1872) 1982: Курд Юргенс, аўстрыйскі акцёр 1992: Мардэхай Ардон, ізраільскі мастак 2008: Жан Дэлануа, французскі акцёр і кінарэжысёр 2011: Алена Георгіеўна Бонэр, савецкі праваабаронца 2022: Яраслаў Іванавіч Клімуць, беларускі літаратуразнавец 2024: Анук Эмэ, французская актрыса

Святкуюць Азербайджан: Дзень правоў чалавека Аргенціна: Дзень сцяга Егіпет: Дзень эвакуацыі. Сумяшчаецца са старажытнаегіпецкім святам Ніла Сейшэльскія астравы: Дзень Канстытуцыі

618