Ваўпя́нка (Воўпа, Волпа) — рака ў Беларусі, у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Рось (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 31 км. Плошча вадазбору 165 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 м/км.

Назва На думку В. Жучкевіча, пачатковае в у назве ракі пратэтычнае і першапачатковай формай павінна была быць Олпа, якую ён звязвае з мясцовым олпа, олапа — рдзест або стрэлкаліст (водная расліннасць)В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 58..

А. Ванагас паведамляе, што літоўскі гідронім Velpė, паходжанне якога няяснае, М. Рудніцкі супастаўляў з такімі славянскімі тапонімамі як пол. Wełpin, бел. Wołpa і з прус. WalpisA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 371..

Гідраграфія Пачынаецца каля вёскі Шніпава, цячэ па Ваўкавыскім узвышшы, упадае ў Воўпаўскае вадасховішча каля вёскі Воўпа (створана на рацэ Рось у сутоках з Ваўпянкай). Даліна выразная, трапецападобнай формы, шырынёй 0,4—0,6 км. Схілы даліны ўмерана стромкія. Абалона двухбаковая, шырынёй 200—400 м. Рэчышча звілістае, неразгалінаванае, на працягу 16,4 км каналізаванае (0,5 км ніжэй вёскі Бойдаты да вёскі Воўпа). Берагі ўмерана стромкія. Каля вёскі Цярэшкі створана сажалка (плошча 0,06 км²).

Зноскі

Літаратура

 — С. 424—425.

Катэгорыя:Прытокі Росі Катэгорыя:Рэкі Ваўкавыскага раёна