міні|230пкс|Чыгуначны пункт Брэсцкай мытні (2013 год) Мы́тня — дзяржаўны орган перамяшчэння праз граніцу краіны тавараў, багажу і паштовых адпраўленняў.
Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь стварае, пераўтварае і зачыняе мытні. Да ўваходу ў 2010 годзе ў Мытны саюз ЕАЭС дзейнічаў Мытны кодэкс Рэспублікі Беларусь, які вызначаў абавязкі і правы мытнікаў. Прэзідэнт Беларусі зацвярджае Палажэнне аб парадку і ўмовах праходжання службы на мытні. У Вялікім Княстве Літоўскім мытня месцілася ў каморы. Мыта (цло) збіралі з купцоў за правоз тавараў праз мяжу і па землях ВКЛ.
Беларусь міні|230пкс|Сцяг Беларускай мытні (2020 год) На 2013 год у Беларусі дзейнічалі абласныя мытні. У пункце мытнага кантролю знаходзіліся склад, гасцініца, кавярня, мыйка для грузавікоў, стаянка, пажарнае дэпо і кантрольна-прапускны пункт. У Мінскай рэгіянальнай мытні, якая знаходзілася ў Шчытаміравічах (Мінскі раён), штодня афармлялі да 1500 мытных дэкларацый. Чыгуначная пляцоўка магла размясціць да 156 кантэйнераў, а стаянка — да 140 грузавікоў. Гасцініца мела 20 нумароў з ваннай і па 2 ложкі ў кожным нумары. Пераночыць у ёй каштавала 300 000 рублёў (33,44 долары ЗША).
Гл. таксама Мытная сістэма Вялікага Княства Літоўскага
Спасылкі
Катэгорыя:Мытныя органы Катэгорыя:Міжнароднае права Катэгорыя:Міжнародны гандаль Катэгорыя:Межы