«Купэ нумар шэсць» (, ) — мастацкі фільм 2021 года рэжысёра Юха Куасманена. Галоўныя ролі выканалі Сейдзі Хаарла і Юрый Барысаў. Фільм з’яўляецца сумеснай вытворчасцю Фінляндыі, Расіі, Эстоніі, Германіі.

Карціна была ўдастоена Гран-пры Канскага кінафестывалю.

Сюжэт Студэнтка з Фінляндыі сядае ў цягнік Масква—Мурманск, спрабуючы збегчы ад свайго таямнічага маскоўскага кахання. Па волі лёсу ёй даводзіцца раздзяліць доўгую паездку і цеснае купэ з грубаватым рускім шахцёрам. Выпадковае суседства дапамагае абаім пасажырам купэ нумар шэсць усвядоміць сваю адзіноту і тугу па чалавечых адносінах.

Акцёрскі склад Сейдзі Хаарла — Лора Юрый Барысаў — Лёха Дзінара Друкарава — Ірына Юлія Аўг — правадніца

Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 6 кінаўзнагародамі і яшчэ 9 намінацыямі. У тым ліку Гран-пры Канскага кінафестывалю.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы-драмы 2021 года Катэгорыя:Фільмы Фінляндыі 2021 года Катэгорыя:Фільмы Расіі 2021 года Катэгорыя:Фільмы Эстоніі 2021 года Катэгорыя:Фільмы Германіі 2021 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Фінляндыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Расіі Катэгорыя:Фільмы-драмы Эстоніі Катэгорыя:Фільмы-драмы Германіі Катэгорыя:Фільмы на рускай мове Катэгорыя:Фільмы на фінскай мове Катэгорыя:Фільмы Юха Куасманена