Ву́ліца Ска́рыны — вуліца ў Сыхіўскім раёне горада Львоў, мясцовасць Боднараўка. Злучае вуліцу Боднарскую і вуліцу Дэмнянскую.
Прылучаецца вуліца Гашэка.
Гісторыя і забудова Вуліца ўзнікла, імаверна, у 1950-х гадах. У 1958 годзе атрымала афіцыйную назву вуліца Федарэнкі, у гонар савецкага лётчыка Васіля Федарэнкі (паводле іншых звестак — у гонар савецкага ваеннага дзеяча, маршала бранятанкавых войскаў Якава Федарэнкі). Сучасная назва — з 1992 года, у гонар беларускага першадрукара Францыска Скарыны.
Забудова вуліцы пачалася ў 1950-х гадах, першымі былі пабудаваны тыповыя дву- і трыпавярховыя будынкі барачнага тыпу. У 1960—1970-х гадах на вуліцы з’явілася некалькі паціпавярховак, у 1980-х гадах у канцы вуліцы паўстаў дзевяціпавярховы шматкватэрны будынак.
Жылая забудова вуліцы размешчана толькі з цотнага боку. Увесь няцотны бок вуліцы заняты будынкамі былой Львоўскай папраўчай калоніі № 48.
Установы буд. № 34 — Львоўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 86 І-ІІІ ступеняў. буд. № 44 — аддзяленне паштовай сувязі № 58.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліцы Львова Львоў