Бяро́заўка, Бяро́зка — рака ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці і Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Друць (басейн Дняпра).
Даўжыня 14 км. Плошча вадазбору 76 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 ‰. Пачынаецца каля вёскі Панькавічы Талачынскага раёна, каля вёскі Малая Арава Круглянскага раёна ўпадае ў Друць. Вадазбор на паўднёвых схілах Аршанскага ўзвышша.
Літаратура
Катэгорыя:Прытокі Друці Катэгорыя:Рэкі Талачынскага раёна Катэгорыя:Рэкі Круглянскага раёна