Раду Жудэ (, нар. , ) — румынскі кінарэжысёр і сцэнарыст.
Біяграфія Нарадзіўся 28 сакавіка 1977 года ў Бухарэсце (Румынія). У 2003 годзе скончыў факультэт рэжысуры Універсітэта медыя ў Бухарэсце, затым працаваў асістэнтам у рэжысёраў Коста-Гаўраса і Крысці Пую. Яго кароткія метры «Тэлевізар у капелюшы» (2006) і «Аляксандра» (2006) былі адзначаны ўзнагародамі на многіх міжнародных фестывалях і цёпла прыняты крытыкамі. Поўнаметражным дэбютам стаў фільм «Самая шчаслівая дзяўчына на свеце» (2009), які заваяваў прыз Еўрапейскай канфедэрацыі мастацкага кіно Берлінскага кінафестывалю. У 2014 годзе кароткаметражка «Яно можа прайсці скрозь сцяну» ўдастоілася спецыяльнай узнагароды Канскага кінафестывалю. Адзін з самых знакамітых фільмаў рэжысёра — каларытны этна-вестэрн «Брава!», адзначаны «Сярэбраным мядзведзем» за найлепшую рэжысуру.
Фільмаграфія 2006 — «Тэлевізар у капелюшы» 2006 — «Аляксандра» 2009 — «Самая шчаслівая дзяўчына на свеце» 2012 — «Усе ў нашай сям’і» 2014 — «Яно можа прайсці скрозь сцяну» 2015 — «Брава!» 2018 — «Мне пляваць, калі мы ўвойдзем у гісторыю як варвары» 2020 — «Вялікімі літарамі» 2021 — «Недарэчны трах, або Вар’яцкае порна»