Аксёнава () — апусцелая вёска ў Невельскім раёне Пскоўскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад сельскага паселішча Арцёмаўская воласць.

Геаграфія Месцілася за 3 вярсты на захад ад вялікай вёскі Усава і прыкладна за 18 вёрст на паўднёвы ўсход ад райцэнтра Невеля.

Гісторыя У 1941—1944 гадах вёска знаходзілася пад нацысцкай акупацыяй.

Са студзеня 1995 года да красавіка 2015 года вёска ўваходзіла ў склад цяпер скасаванай Лабкоўскай воласці.

Насельніцтва Колькасць насельніцтва на канец 2000 года -- 2 жыхары. Станам на канец 2010 года пастаяннага насельніцтва ў вёсцы ўжо не было.

Гістарычна насельніцтва складалі беларусы, і пазней таксама рускія.

Спасылкі Вёска Аксёнава. Карта N-36-01. Маштаб 1: 200000.

Катэгорыя:Населеныя пункты Пскоўскай вобласці