Леанід Сяргеевіч Хоміч (часам Хоміч-Мірзаян; , г. Нова-Барысаў, Мінская вобласць) — беларускі мастак.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і армяніна Сурэна Аганесавіча Мірзаяна (1919—1996), фельчара і мастака, і беларускі Ганны Барысаўны Хоміч (1919—2014), ураджэнкі в. Гара Барысаўскага раёнаЛица Победы. 75-летию Великой Победы посвящается . Мае брата Андрэя, таксама мастака.
Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута ў 1970 годзе. Вучыўся ў В. Ральцэвіча, В. Дзежыца, Г. Клікушына. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1970 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1995 года.
Жыве ў Віцебску.
Творчасць Працуе ў манументальна-дэкаратыўным мастацтве і дробнай пластыцы.
Сярод твораў: рэльефы з металу для віцебскай фабрыкі «Сцяг індустрыялізацыі» і Наваполацкай сярэдняй школы № 8, гасцініц «Віцебск», «Аўрора» (г. Віцебск), кінатэатра «Радзіма» ў Полацку. Аўтар работ «Тыгр», «Купалінка», «Мой горад», «Чаканне», «Віцебшчына».
Літаратура Леанід Хоміч // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі; аўт. уступ. У. Андрэйчанка; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мн. : Беларусь, 2005. — С. 129. — На беларус. і англ. мовах.
Катэгорыя:Мастакі Беларусі