«Калі кветкі не маўчаць» — дакументальны фільм беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы пра падзеі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі.

Фільм перамог у дакументальнай намінацыі на 37-м Варшаўскім кінафестывалі.

Сюжэт Фільм прысвечаны беларускім сем’ям, якія, нягледзячы на перажытыя траўмы, спрабуюць жыць далей і займацца сваймі справамі. Праз іх лёс рэжысёр паказвае боль і надзею, страх і рашучасць гэтых людзей. У цэнтры сюжэту — беларускія жанчыны, якія ўдзельнічалі ў пратэстах, выходзілі на ланцугі салідарнасці з кветкамі падчас пратэстаў у Беларусі

Прэм’ера Прэм’ера фільма адбылася 9 кастрычніка 2021 года на Варшаўскім кінафестывалі.

Катэгорыя:Фільмы 2021 года Катэгорыя:Пратэсты ў Беларусі (2020—2021) Катэгорыя:Фільмы на беларускай мове Катэгорыя:Фільмы на рускай мове Катэгорыя:Фільмы, заснаваныя на рэальных падзеях Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы Андрэя Куцілы