Георгій Сымонавіч Вярэйскі (; 18 ліпеня 1886, Праскураў, Падольская губерня, Расійская імперыя — 18 снежня (або 19 снежня) 1962, , СССР) — савецкі графік і жывапісец. Народны мастак РСФСР (1962). Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1946). Адзін з мастакоў ленінградскай пейзажнай школы.

Біяграфія Нарадзіўся ў Праскураве ў сям’і Сямёна Пятровіча Вярэйскага. Не пазней за 1897 год сям’я пераехала ў Харкаў. Сістэматычнай мастацкай адукацыі не атрымаў. Вучыўся на юрыдычным факультэце Харкаўскага і Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэтаў, удзельнічаў у падзеях першай рускай рэвалюцыі 1905 года, нават знаходзіўся некаторы час пад арыштам і быў вымушаны эміграваць (1905—1907).

Першапачатковую мастацкую адукацыю атрымаў у Харкаве ў прыватнай школе Я. Я. Шрэйдэр.

Пераехаўшы ў Пецярбург (1911), займаўся ў Новай мастацкай майстэрні, дзе быў высокі ўзровень выкладання. У 1913—1916 гадах вучыўся ў Санкт-Пецярбургу ў М. В. Дабужынскага, Б. М. Кустодзіева, Г. П. Астравумавай-Лебедзевай, Я. Я. Лансерэ.

Майстар графічнага партрэта і пейзажа (літаграфія, афорт, малюнак), вылучаецца дакладнасцю характарыстыкі мадэлі, падкрэсленай цвёрдасцю малюнка; стварыў шэраг пейзажных і жанравых твораў. Удзельнічаў у працы аб’яднання «Баявы аловак». У 1920 годзе зрабіў шэраг партрэтных замалёвак У. І. Леніна на Кангрэсе III Інтэрнацыяналу. Сапраўдны член АМ СССР (1949).

Г. С. Вярэйскі памёр 18 снежня 1962 года. Пахаваны ў Санкт-Пецярбургу на Багаслоўскіх могілках.

Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1

Катэгорыя:Графікі СССР