Енс Гаер (; нар. , Франкфурт-на-Майне, Гесэн, ФРГ) – нямецкі палітык, дэпутат Еўрапейскага парламента VII, VIII i IX скліканняў.
Біяграфія Скончыў сярэднюю школу ў Эсэне. Пасля грамадзянскай службы вывучаў гісторыю, літаратуразнаўства і паліталогію ў Рурскім універсітэце. З 1989 года працаваў навуковым супрацоўнікам па пытаннях бюджэту і еўрапейскай навукова-тэхнічнай палітыкі еўрадэпутата . У 1990-я годы займаў пасады ў вышэйшых органах улады Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі. У 2001–2006 гадах быў кіраўніком праектаў і прэс-сакратаром кампаніі «». З 2006 года працаваў у групе кампаній «» у сферы праектаў у галіне нерухомасці.
Уступіў у прафсаюз . Пасля двух няўдалых спроб у 1999 і 2004 гадах быў абраны еўрадэпутатам у 2009 годзе. У перадвыбарчай кампаніі выступаў супраць меркаванага дэмпінгу заробкаў, які, на яго думку, мае месца пасля 2004 года. У 2014 і 2019 гадах ён зноўку паспяхова балатаваўся на выбарах у Еўрапейскі парламент.
30 чэрвеня 2021 года ўзяў шэфства над Дзянісам Урадам, беларускім вайскоўцам і палітычным зняволеным.
Кнігі „Praktischer Sozialismus oder Mildtätigkeit?“ : Die Geschichte der Arbeiterwohlfahrt Essen 1919-1933 / Jens Geier. – Essen : Klartext-Verl., 1989. – 159 S. – ISBN 978-3-88474-132-0.
Зноскі
Спасылкі
Профіль Енса Гаера на сайце Еўрапейскага парламента
Катэгорыя:Дэпутаты Еўрапарламента ад Германіі Катэгорыя:Члены Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі