«Адважная» () — амерыканскі анімацыйны фільм студыі «Pixar» 2012 года. Пераможца прэміі «Оскар» (2013) у намінацыі «Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм».

Сюжэт Майстэрскай лучніцы Мерыдзе даводзіцца выбіраць свой шлях у жыцці самастойна, і аднойчы яна адмаўляецца прытрымлівацца старажытных традыцый каралеўства, кідаючы выклік магутным шатландскім кланам і іх правадырам: няскладнаму лорду Мак-Гафіну, панураму лорду Макінтошу і сварліваму лорду Дынгволу.

Неасцярожныя ўчынкі Мерыды пагражаюць зрынуць каралеўства ў хаос, і тады яна адпраўляецца за парадай да эсцэнтрычнай адшэльніцы, якая замест дапамогі накладвае на Мерыду небяспечны заклён.

Юнай прынцэсе трэба будзе спадзявацца толькі на ўласную адвагу, каб пераадолець магутнае чарадзейства і перамагчы самага страшнага звера з тых, што водзяцца ў горных далінах.

Спасылкі

Катэгорыя:Мультфільмы ЗША Катэгорыя:Мультфільмы 2012 года Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Патрык Дойл