Аляксей Яроменка — беларускі архітэктар, даследчык архітэктуры.
Біяграфія У 1989 г. скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута. Пранаваў у ВА «Белрэстаўрацыя», ДПІ «Мінскпраект», творчых майстэрнях пры Саюзе архітэктараў Беларусі.
Жыве ў Мінску.
Творчасць Большасць работ зроблена ў галіне культавага дойлідства, рэстаўрацыі і рэканструкцыі сакральных аб’ектаў. Аўтар праектаў культавых збудаванняў у Бабруйску, Бараўлянах, в. Браздзечына, Мінску, Слуцку, в. Цэнтральнай, капліцы Божай Міласэрнасці на Паўночных могілках ля вёскі Якубовічы Мінскага раёнаНЕАГОТЫКА: ПАГЛЯДЗІЦЕ, ЯКАЯ КАПЛІЦА МОЖА З'ЯВІЦЦА НА МОГІЛКАХ У МІНСКУ. Чэрвень 9, 2020 і інш. Аўтар праекта аднаўлення касцёла Святога Станіслава ў вёсцы Прасці Нясвіжскага раёнаАсвячэнне касцёла св. Станіслава адбылося ў вёсцы Прасці. Займаецца выяўленнем і фіксацыяй руінаў раней не даследаваных культавых аб’ектаўКароткая біяграфія пад артыкулам ў часопісе «Наша вера» № 2 (60) 2012.
Лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх архітэктурных конкурсаў.
Бібліяграфія Каталіцкія святыні : Мінска-Магілёўская архідыяцэзія / [працавалі: Б. Лані, У. Трацэўскі ; тэкст і фота А. Яроменкі]. — Мінск : Про Хрысто, 2003. — ISBN 985-6628-38-5
Спасылкі Кароткая біяграфія пад артыкулам ў часопісе «Наша вера» № 2 (60) 2012
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Гісторыкі архітэктуры Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Бабруйска Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Слуцка