Катрына Лехіс (; нар. , Хаапсалу, Ляэнемаа) — эстонская фехтавальшчыца-шпажыстка, алімпійская чэмпіёнка, чэмпіёнка Еўропы, прызёрка чэмпіянатаў Еўропы і Еўрапейскіх гульняў.

Біяграфія Нарадзілася ў 1994 годзе ў Хаапсалу, фехтаваннем занялася з 2004 года. У 2014 годзе стала чэмпіёнкай свету сярод юніёраў.

У 2015 годзе стала ўладальніцай срэбных медалёў чэмпіянату Еўропы і Еўрапейскіх гульняў.

У 2018 годзе Катрына стала першай у гісторыі Эстоніі чэмпіёнкай Еўропы ў асабістай шпазе, перамогшы ў фінале больш вопытную суайчынніцу — Крысціну Кууск.

На летніх Алімпійскіх гульнях 2020 у Токіа заваявала бронзавы медаль у індывідуальнай шпазе і залаты ў каманднай шпазе.

Катэгорыя:Фехтавальшчыкі Эстоніі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па фехтаванні Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Эстоніі Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года Катэгорыя:Фехтавальшчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года Катэгорыя:Кавалеры ордэна Белай зоркі Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры Еўрапейскіх гульняў 2015 года