Селемон Барэга (; нар. ) — эфіопскі лёгкаатлет, спецыялізуецца ў бегу на доўгія дыстанцыі. Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 2020 года на дыстанцыі 10 000 метраў.

Біяграфія У 2016 годзе на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы сярод спартсменаў, не старэйшых за 20 гадоў, заваяваў залаты медаль на дыстанцыі 5000 метраў з вынікам 13.21,21. На чэмпіянаце свету 2017 года, які праходзіў у Лондане, ён стаў пятым, паказаўшы вынік 13.35,34. 30 верасня 2019 года Селемон Барэга ў Досе стаў віцэ-чэмпіёнам свету ў бегу на 5000 метраў, паказаўшы вынік 12.59,70.

Катэгорыя:Бегуны на доўгія дыстанцыі Эфіопіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Эфіопіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года