Рэйнска-Вестфальскі тэхнічны ўніверсітэт Ахена () — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Ахен.
Агульная характарыстыка Рэйнскай-Вестфальскі тэхнічны ўніверсітэт Ахена з’яўляецца найбуйнейшым універсітэтам па праграмах тэхнічнага навучання ў Германіі з больш чым 47 000 студэнтаў. З 2007 года ўстанова бесперапынна фінансуецца Нямецкім даследчым фондам і Нямецкім навукова-гуманітарным саветам як адзін з адзінаццаці так званых «універсітэтаў дасканаласці» Германіі. На ўніверсітэт рэгулярна прыпадае найбольшая сума знешніх сродкаў сярод усіх нямецкіх універсітэтаў, займаючы першае месца на аднаго выкладчыка і другое ў агульным заліку ў краіне. Універсітэт — сябар-заснавальнік Лігі IDEA, стратэгічнага альянсу пяці вядучых тэхналагічных універсітэтаў Еўропы, а таксама яе нямецкага аналага — TU9. Ён таксама з’яўляецца членам Нямецкага даследчага фонду і сеткі «Top Industrial Manager for Europe».
Факультэты Матэматыкі, інфарматыкі і прыродазнаўчых навук Архітэктуры Будаўнічай інжынерыі Машынабудавання Геарэсурсаў і матэрыяльнай тэхнікі Электратэхнікі і інфармацыйных тэхналогій Філасофіі Эканомікі Педагогікі Медыцыны
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Германіі Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Германіі Катэгорыя:Ахен