Бало́шынка — рака ў Беларусі, у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Вілія (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 14 км. Плошча вадазбору 64,5 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,9 ‰. Пачынаецца каля хутара Бяляны, на працягу 7 км цячэ па мяжы з Літвой, упадае ў Вілію за 1 км на паўночны захад ад хутара Балашынка. Вадазбор нізінны. У вярхоўі цячэ праз забалочаную лясістую мясцовасць.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Астравецкага раёна Катэгорыя:Прытокі Віліі Катэгорыя:Памежныя рэкі