Ірына Уладзіміраўна Герашчанка (; нар., УССР, СССР) — украінская дзяржаўная і палітычная дзяячка, журналістка. Старшыня фракцыі «Еўрапейская салідарнасць» у Вярхоўнай Радзе Украіны з 29 жніўня 2019 года. Народны дэпутат Украіны VI, VII, VIII і IX скліканняў з 23 лістапада 2007 года.
Першы намеснік старшыні Вярхоўнай Рады Украіны з 14 красавіка 2016 па 29 жніўня 2019 года.
Адукацыя У 1988 годзе з адзнакай скончыла Чаркаскую сярэднюю школу № 26, у тым жа годзе паступіла на факультэт журналістыкі Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі.
У 1993 годзе з адзнакай скончыла факультэт журналыкі КДУ, па спецыяльнасці журналіст.
У 2011 годзе скончыла Дыпламатычную акадэмію Украіны пры МЗС Украіны (магістр знешняй палітыкі), у 2012 годзе — КНУ імя Тараса Шаўчэнкі, юрыдычны факультэт (завочна).
Працощная дзейнасць У 1993—1995 гадах працавала рэдактарам галоўнай рэдакцыі праграм для дзяцей і юнацтва ТПО «Маладосць» УТ Кіеў. У 1995—1997 — рэдактар накіраваных перадач рэдакцыі праграм для юнацтва ТПО «Юнацтва».
У 1997—1998 гадах — кіраўнік групы рэдакцыі праграм для моладзі студыі «Адраджэнне» (УТ).
У 1998—2000 — карэспандэнт аддзела ўнутранай палітыкі ІАС АТЗС «Украінская незалежная ТБ-карпарацыя» (тэлеканал «Інтэр»).
У 2000—2001 — кіраўнік аддзела ўнутранай палітыкі, вядучы каментатар выпуску АОЗТ «Украінская незалежная ТБ-карпарацыя» (тэлеканал «Інтэр»).
З 2001 года — аглядальнік ТАА «Профі-ТБ».
У 2002—2005 гадах працавала прэс-сакратаром дырэкцыі Міжнароднага фонду садзейнічання інвестыцыям, а затым прадпрыемства МФСІ.
З 2006 па 2007 год з’яўлялася прэзідэнтам Украінскага незалежнага інфармацыйнага агенцтва «УНІАН».
Палітычная кар’ера
У 2003—2006 — прэс-сакратар лідара Блоку «Наша Украіна» і народнага дэпутата, пазней Прэзідэнта Украіны Віктара ЮшчанкіРозпорядження Президента України від 11 лютого 2005 року № 54/2005-рп «Про призначення І. Геращенко Прес-секретарем Президента України»Президент Украины Ющенко уволил своего пресс-секретаря Геращенко «NEWSru.com», 25.09.2006.
У 2007—2012 гадах — народны дэпутат Украіны VI склікання, фракцыя «Наша Украіна — Народная самаабарона», старшыня падкамітэта па пытаннях інфармацыйнага забеспячэння інтэграцыйных працэсаў Камітэта Вярхоўнай Рады Украіны па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі.
З 2012 — народны дэпутат Украіны VII склікання, фракцыя «УДАР», першы намеснік старшыні Камітэта, старшыня падкамітэта па пытаннях інфармацыйнага забеспячэння інтэграцыйных працэсаў Камітэта Вярхоўнай Рады Украіны па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі.
17 чэрвеня 2014 года ўказам прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі была прызначана ўпаўнаважаным прэзідэнта Украіны па мірным урэгуляванні канфлікту на ўсходзе краіны. Асноўнымі задачамі якога абвешчаны: «Мірнае ўрэгуляванне канфлікту ў Данецкай і Луганскай абласцях, дасягненне грамадзянскай згоды, гарантаванне бяспекі грамадзян і недапушчэнне замахаў на жыццё і здароўе мірнага насельніцтва, спыненне замахаў на суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і ўкараненне мірнага плана прэзідэнта Украіны па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе УкраіныПетр Порошенко назначил Ирину Геращенко уполномоченным президента Украины по мирному урегулированию конфликта на востоке страны». 17 мая 2019 года яна была звольненая з пасады ўпаўнаважанагаУКАЗ ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ № 253/2019 Про увільнення І.Геращенко від виконання обов’язків Уповноваженого Президента України з мирного врегулювання ситуації в Донецькій та Луганській областях.
Па выніках парламенцкіх выбараў 26 кастрычніка 2014 года — народны дэпутат Украіны VIII склікання ад фракцыі «Блок Пятра Парашэнкі».
14 красавіка 2016 года Вярхоўная Рада Украіны абрала Ірыну Герашчанка першым намеснікам старшыні парламентаРада избрала Геращенко первым вице-спикером.
1 лістапада 2018 года былі ўведзеныя расійскія санкцыі супраць 322 грамадзян Украіны, уключаючы Ірыну Герашчанка.
Прымала ўдзел у датэрміновых парламенцкіх выбарах 2019 года ад партыі «Еўрапейская салідарнасць» (3-е месца ў партыйным спісе).
На мясцовых выбарах 2020 года курыравала выбарчую кампанію «Еўрапейскай салідарнасці» ў Чаркаскай вобласці.
Узнагароды і званні Ордэн княгіні Вольгі III ступені (2017)Указ Президента України № 10/2017 від 21 січня 2017 року «Про відзначення державними нагородами України з нагоди Дня Соборності України» . Заслужаны журналіст Украіны (чэрвень 2000). Дзяржаўны службовец 3-га рангу (з мая 2005).
Катэгорыя:Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VI склікання Катэгорыя:Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VII склікання Катэгорыя:Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VIII склікання Катэгорыя:Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны IX склікання Катэгорыя:Выпускнікі Інстытута журналістыкі Кіеўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі юрыдычнага факультэта Кіеўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Удзельнікі Еўрамайдана Катэгорыя:Члены партыі УДАР Катэгорыя:Члены партыі «Еўрапейская салідарнасць» Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі Украіны Катэгорыя:Прэс-сакратары Прэзідэнта Украіны Катэгорыя:Першыя намеснікі старшыні Вярхоўнай Рады Украіны