Мэцью Паркер (;  — ) — англійскі святар, архібіскуп Кентэрберыйскі з 1559 года, адзін з заснавальнікаў англіканскай багаслоўскай традыцыі.

Паркер нарадзіўся ў Норыджы ў сям’і ткача, атрымаў адукацыю ў Кембрыджы. Быў капеланам Ганны Балейн, другой жонкі караля Генрыха VIII. У 1559 годзе дачка Ганны, каралева Лізавета I, зрабіла Паркера архібіскупам Кентэрберыйскім, хаця ён спрабаваў пазбегнуць прызначэння. На гэтай пасадзе ён зрабіў значны ўнёсак у стварэнне Трыццаці дзевяці артыкулаў — уплывовага вызначэння англіканскага веравызнання.

Катэгорыя:Царкоўныя дзеячы XVI стагоддзя