І́гар Пятро́віч Ту́р (нар. 26 сакавіка 1989, Гродна) — беларускі журналіст, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі.
Біяграфія Нарадзіўся 26 сакавіка 1989 года ў Гродне. Вырас у пасёлку Першамайскі Лідскага раёна. Скончыў Інстытут журналістыкі БДУ. Працаваў на Беларускім радыё і радыё «Бі-Эй»Біяграфія на сайце АНТ. З 2014 года працуе на тэлеканале «АНТ». Асвятляў падзеі з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.
Тур знаходзіцца пад санкцыямі Канады, ЕС (гл. Чорны спіс Еўрасаюза), Швейцарыі і Украіны.
Прапагандысцкая дзейнасць Здымаў сюжэты з ачарненнем дэмакратычнай апазіцыіВядучы АНТ Ігар Тур: Яўген Афнагель — хто гэта? — Наша Ніва, 18.11.2019«Ложь беглых»: Кого финансировал Андрей Стрижак — себя или белорусские протесты? Рубрика «Будет дополнено» [«Хлусня збеглых»: Каго фінансаваў Андрэй Стрыжак — сябе ці беларускія пратэсты? Рубрыка «Будзе дапоўнена»] — АНТ, афіцыйны сайтВядучы АНТ Тур: Жэст Ціханоўскай і яе сябровак — кахаць, біць, рэзаць — Наша Ніва. 25.07.2020«Нацистский мятеж в Беларуси». Яркие цитаты госСМИ [«Нацысцкі мяцеж у Беларусі». Яскравыя цытаты дзяржаўных СМІ] — MediaIQ, 18.12.2020. Пасля масавых пратэстаў у 2020 годзе, якія суправаджаліся арыштамі, катаваннямі і забойствамі пратэстоўцаў, а таксама звальнення шматлікіх супрацоўнікаў тэлебачання, нязгодных з інфармацыйнай палітыкай рэжыму Лукашэнкі, стаў адной з цэнтральных фігур прапаганды ў БеларусіЯк пасля выбараў змянілася рэдакцыйная палітыка дзяржаўных СМІ і кім замянілі звольненых журналістаў — Наша Ніва, 04.11.2020. Дэманстраваў у перадачах матэрыялы тэлефоннай праслушкі незразумелага паходжанняНа гостелеканале показали первый эпизод «расследования ОНТ» о «создателях „Страны для жизни“» [На дзяржаўным тэлеканале паказалі першы эпізод «расследавання АНТ» пра «стваральнікаў „Краіны для жыцця“»] — Onliner, 11.01.2021.
Узнагароды Пераможца XIII нацыянальнага конкурсу «Тэлевяршыня» ў намінацыі «Найлепшы рэпарцёр» (2017).
11 студзеня 2021 года Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Тура Медалём Францыска Скарыны «за прафесіяналізм і асабісты ўклад у развіццё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і нацыянальнай журналістыкі». Разам з ім розныя ўзнагароды таксама атрымалі прапагандысты Рыгор Азаронак, Андрэй Мукавозчык і іншыяКаго Лукашэнка ўзнагароджвае ордэнамі і медалямі? Топ-7 недарэчных выпадкаў — Белсат, 12.01.2021.
Асабістае жыццё 1 мая 2022 года ажаніўся з прэс-сакратаркай Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Ксеніяй Уладзіміраўнай Шынгірэй. Жонка паходзіць з Рэчыцы, скончыла гомельскі філіял Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Беларусі. Ксенія мае дачку Юліяну. У пачатку 2023 года ў шлюбе нарадзіўся сын Аляксандр.
Улетку 2025 года сям'я перасялілася ў новы дом у эксперыментальным раёне Новая Аколіца, пабудаваны па ініцыятыве Аляксандра Лукашэнкі пад Мінскам.
Катэгорыя:Агульнанацыянальнае тэлебачанне Катэгорыя:Прапагандысты Беларусі Катэгорыя:Постаці Лідскага раёна Катэгорыя:Тэлевядучыя Беларусі Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС