Бабро́ўка — рака ў Мсціслаўскім і Дрыбінскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Вербаўка (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 12 км. Плошча вадазбору 46 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,9 ‰. Пачынаецца ў напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Ракшыно Мсціслаўскага раёна, упадае ў Вербаўку ў напрамку за 1 км на захад ад вёскі Крычаватка Дрыбінскага раёна. Вадазбор на заходняй ускраіне Горацка-Мсціслаўскай раўніны. Рэчышча ў ніжнім цячэнні на працягу 5 км каналізаванае.

Каля ракі вёскі Віскліна, Башары (Мсціслаўскі раён), Навасёлкі, Тугальдава, Баброва (Дрыбінскі раён).

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Мсціслаўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Дрыбінскага раёна Катэгорыя:Басейн Проні