Лівійская нацыянальная армія, ЛНА () — ваенная арганізацыя, якая прадстаўляла ў гады грамадзянскай вайны і двоеўладдзя ў Лівіі інтарэсы ўсходняга ўрада ППЛ. Узначальваў фельдмаршал Халіфа Хафтар. Была прадстаўлена рознымі рухамі, былымі вайскоўцамі Узброеных сіл Лівійскай Джамахірыі, а таксама рэвалюцыйнымі фарміраваннямі, створанымі ў 2011 годзеШтурм Триполи. Неудачный блицкриг Хафтара // Anna news, 29 апреля 2019.

Галоўным праціўнікам з’яўлялася Лівійская армія, якая падпарадкоўвалася уладам на захадзе краіны, а менавіта Ураду нацыянальнай згоды.

Структурна падзелена на: Сухапутныя войскі: рэгулярныя войскі; cілы спецыяльнага прызначэння «Аль-Сайга»; ваенная разведка; міліцыя; замежныя найміты; Ваенна-паветраныя сілы; Ваенна-марскія сілы: патрульныя караблі берагавой аховы.

Катэгорыя:Грамадзянская вайна ў Лівіі Катэгорыя:Узброеныя сілы Лівіі