Кетоўскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтры Курганскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Кетова.
Геаграфія Кетоўскі раён па гадзіннікавай стрэлцы пачынаючы з поўначы мяжуе з Каргапольскім, Белазерскім, Варгашынскім, Палавінскім, Прытабольным, Куртамышскім і Юргамыскім раёнамі. Плошча раёна складае 3325,1 км². Акрамя таго раён поўнасцю атачае з усіх бакоў горад Курган.
Гісторыя Працэс засялення раёна актыўна пачаўся ў 40-я гады XVII стагоддзя. Пасля стварэння Царова Гарадзішча пачалася актыўная дзейнасць расійскіх перасяленцаў, якія асвойвалі новыя землі ў гэтым раёне.
Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2020 год складала 62112 чалавек. Рускія (94 %) фармуюць абсалютную большасць насельніцтва. Другой этнічнай групай з’яўляюцца украінцы (1,5 %).
Спасылкі
Сайт раённай адміністрацыі
Катэгорыя:Раёны Курганскай вобласці