Варгашы́нскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Курганскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца пасёлак гарадскога тыпу Варгашы.

Геаграфія Варгашынскі раён па гадзіннікавай стрэлцы пачынаючы з поўначы мяжуе з Цюменскай вобласцю, а таксама з Макравусаўскім, Лябяж’еўскім, Палавінскім, Кетоўскім і Белазерскім раёнамі. Плошча раёна складае 2981,87 км².

Гісторыя Варгашынскі раён быў утвораны 3 лістапада 1923 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва Насельніцтва раёна па стане на 2020 год складала 18411 чалавек. Рускія з’яўляюцца самай вялікай этнічнай групай раёна.

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі

Катэгорыя:Раёны Курганскай вобласці