Андрэй Сямашка (да 1741 — ) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Сямашкаў.

Будаўнічы менскі (1754), суддзя Менскага каптуровага суда (1764), стражнік (1765), скарбнік (1766), чашнік менскі (1770), дэпутат Галоўнага Трыбунала ВКЛ у 1772—1773 гг., падчашы (1772), гараднічы менскі (1772), люстратар каралеўскіх маёнткаў Менскага павета (1775; 1777).

Уладальнік фальваркаў Стайкі Менскага павета, Кастыкі Ашмянскага павета і Захваль Новагародскага павета.

Сям’я Меў дачку Ганну (каля 1770 — 31 мая 1820), якая ў першым шлюбе была з Гараінам, у другім — са Станіславам Ксаверыем Прушынскім (каля 1768—1813), падкаморым менскім.

Літаратура

Андрэй Катэгорыя:Гараднічыя менскія Катэгорыя:Будаўнічыя менскія Катэгорыя:Стражнікі менскія Катэгорыя:Скарбнікі менскія Катэгорыя:Чашнікі менскія