Дрэздэнскі тэхнічны ўніверсітэт () — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Дрэздэн.

Агульная характарыстыка Дрэздэнскі тэхнічны ўніверсітэт з'яўляецца найбуйнейшым універсітэтам Саксоніі з прыкладна 32 000 студэнтамі, каля 600 прафесарамі, а таксама каля 8 300 супрацоўнікамі. Ён размешчаны ў трох месцах у Дрэздэне, а таксама ў ваколіцах горада.

Сучасная назва ўніверсітэта выкарыстоўваецца толькі з 1961 года. Аднак гісторыя ўніверсітэта налічвае амаль 200 гадоў з 1828 года. Гэта робіць яго адным з найстарэйшых тэхнічных ВНУ Германіі і адным з найстарэйшых універсітэтаў краіны.

Універсітэт з'яўляецца адным з 11 нямецкіх універсітэтаў, якія атрымалі поспех у ініцыятыве перадавога вопыту ў 2012 годзе, атрымаўшы такім чынам званне "Універсітэт перадавога вопыту".

Факультэты біялогіі хіміі і хіміі харчовых прадуктаў матэматыкі фізікі псіхалогіі электратэхнікі і інфармацыйных тэхналогій інфарматыкі машынабудавання архітэктуры інжынернага будаўніцтва экалагічных навук транспартных навук эканамічных навук педагагічных навук філасофіі мовазнаўства, літаратуразнаўства і культуралогіі медыцыны

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Германіі