Іпаліт Валерыян Гечэвіч (; каля 1801—1846) — дзяржаўны службовец, удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў.

Біяграфія Прадстаўнік старажытнага шляхецкага роду Гечэвічаў герба «Ляліва». Сын мінскага губернатара Вікенція Іванавіча Гечан-Гечэвіча (1770—1840) і Лізаветы з Прушынскіх (1778—1849).

Калежскі рэгістратар, у 1826—1831 гадах вілейскі павятовы маршалак. Удзельнічаў у паўстанні 1830—1831 гадоў, высланы ў г. Варонеж.

Уладальнік маёнтка Вязынь (на 1835 год — 2171 душа прыгонных абодвух палоў).

Памёр у 1845 годзе. Пахаваны на каталіцкіх могілках у Вязыні разам з жонкай. Над магілай пастаўлены абеліск з белага мармуру.

Сям’я У шлюбе з Кацярынай з Валадковічаў (каля 1808—1847), дачкой Вікенція Валадковіча, маршалка шляхты Вілейскага і Барысаўскага паветаў, пляменніцай мінскага губернскага маршалка Іосіфа Міхайлавіча Валадковіча. Ад яе дзеці: Станіслаў (1824—1867), у шлюбе з Эміліяй Тамашэўскай; Канстанцін Юліян (1826—1863), у шлюбе з Соф’яй з Дактаровіч-Грабніцкіх. Пахаваны на каталіцкіх могілках у Вязыні; Ядвіга (нар. 1837), у шлюбе з Аляксандрам Горватам (1831—1879), маршалкам шляхты Кіеўскай губерні.

Літаратура

Іпаліт Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў Катэгорыя:Павятовыя маршалкі вілейскія Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі