Аляксандр Усік (; ) — украінскі баксёр. Чэмпіён свету і Еўропы сярод аматараў, Алімпійскі чэмпіён — 2012. Чэмпіён свету сярод прафесіяналаў у першай цяжкай вазе і цяжкай вазе.
Спартыўная кар’ера Выступае ў прафесійным боксе з 2013 года.
25 верасня 2021 года ўкраінскі баксёр у Лондане на арэне «Тотэнхэм Хотспур» перамог брытанца Энтані Джошуа. На коне стаялі тытулы чэмпіёна свету па версіі WBA Super, IBF і WBO ў цяжкай вазе. Аляксандр Усік выйграў гэты бой па ачках, адабраў у брытанца тры чэмпіёнскія паясы і стаў абсалютным чэмпіёнам свету адразу ў двух вагавых катэгорыях — такое здарылася другі раз у гісторыі. Ён паўтарыў дасягненне экс-чэмпіёна свету Эвандэра Холіфілда, пры тым дабіўся гэтага значна хутчэй: у 19-м баі на прафесійным рынгуNashaniva.com.
18 мая 2024 года на «Каралеўскай Арэне» ў Эр-Рыядзе перамог брытанца Тайсана Ф’юры ў паядынку за тытул чэмпіёна свету паводле версіі WBC. Такім чынам Аляксандр Усік завалодаў чэмпіёнскімі тытуламі ў чатырох найбольш прэстыжных прафесійных баксёрскіх арганізацыях. 19 ліпеня 2025 года чарговы раз абараніў тытул чэмпіёна свету па боксе ў цяжкай вазе сярод прафесіяналаў.
Зноскі
Катэгорыя:Баксёры Украіны Катэгорыя:Баксёры на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года