Віталь Сцяпанавіч Севяра́нін (; ) — вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі, доктар тэхнічных навук (1987), прафесар (1989). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1997), Беларускай акадэміі сацыяльных навук (1999)Вучоныя Беларусі. Севяранін Віталь Сцяпанавіч.
Біяграфія В. С. Севяранін нарадзіўся ў Іркуцку. З 1947 па 1955 год жыў у Пінску, скончыў сярэднюю школу № 4. Працаваў ва Уральскім цеплатэхнічным навукова-даследчым інстытуце ў Чалябінску. З 1973 года В. С. Севяранін у Брэсцкім інжынерна-будаўнічым інстытуце (сучасны Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт). З 1979 па 1987 год займаў пасаду загадчыка кафедры цеплагазазабеспячэння і вентыляцыі факультэта інжынерных сістэм і экалогіі, з 1991 года — з 1991 — кіраўнік лабараторыі «Пульсар».
Навуковая дзейнасць В. С. Севяраніну належаць працы па праблемах гарэння розных відаў паліва, цепламасаабмену, асновах энергазберажэння. Выявіў слаявое пульсуючае гарэнне і ўстанавіў яго фазавыя суадносіны. Таксама даследаваў асаблівасці абдзімання паліва пульсуючым патокам. Аўтар больш за 400 публікацый. Больш за 200 тэхнічных канструкцый, схем, гуманітарных ідэй абаронены патэнтамі на вынаходствы.
Узнагароды і званні Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 1997 года. Медаль Францыска Скарыны (2016). Ганаровы прафесар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта (2001). Чалавек года (2004, 2012) па версіі Амерыканскага біяграфічнага інстытута (American Biographical Institute).
Літаратура
Северя́нин Виталий Степанович // Часопіс «Изобретатель». № 4 (196) 2016. — С. 42.
Спасылкі
Вучоныя Беларусі. Севяранін Віталь Сцяпанавіч // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Северянин Виталий Степанович // Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка База патэнтаў Беларусі
Катэгорыя:Энергетыкі СССР Катэгорыя:Энергетыкі Беларусі Катэгорыя:Акадэмікі Беларускай інжынернай акадэміі