Міжнароднае ваеннае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь — сумесная ваенная дзейнасць Беларусі і яе Узброеных сіл з іншымі дзяржаваміВ. С. Григорьев, Е. Е. Кондаков. ВОЕ́ННОЕ СОТРУ́ДНИЧЕСТВО // Большая российская энциклопедия. Пытаннямі дадзенай сферы займаецца Дэпартамент міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

Згодна з канцэпцыяй міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва МА РБ ад 10 лістапада 2010, яно ажыццяўляецца ў ваенна-палітычнай, ваеннай, ваенна-тэхнічнай і іншых галінах. Першае ахоплівае пытанні, звязаныя з ваенна-палітычнымі аспектамі забеспячэння ваеннай бяспекі дзяржавы і міжнароднай бяспекі. Другое ўяўляе дзейнасць па сумеснаму рашэнню ўласна ваенных праблем у сферы забеспячэння нацыянальнай і міжнароднай бяспекі. Пад апошнім маецца на ўвазе распрацоўка, вытворчасць, пастаўка ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі, а таксама выкананне работ і аказанне паслуг ваенна-тэхнічнага прызначэнняМіжнароднае ваеннае супрацоўніцтва на афіцыйным сайце Мінабароны РБ . Напрамкі

Ваеннай дактрынай 2024 года прыярытэтнымі напрамкамі ў міжнародным ваенным супрацоўніцтве названы Саюзная дзяржава з Расіяй, АДКБ і СНДВоенная доктрина опубликована в Беларуси.

З Расіяй ваеннае супрацоўніцтва развіваецца больш актыўна. Яно грунтуецца на ўзаемных намаганнях бакоў па падтрыманні неабходнага ваеннага патэнцыялу дзвюх дзяржаў, арганізацыі і ажыццяўлення сумесных мер па прадухіленні ваеннай пагрозы і адбіцці магчымай агрэсіі на агульнай абароннай прасторы. Краіны сыходзяцца ў неабходнасці далейшага развіцця і ўдасканалення рэгіянальнай групоўкі войск (РГВ), якая функцыянуе з 2000 года. За гэты час праведзена серыя вучэнняў і трэніровак, падчас якіх вырашаны задачы аператыўнай сумяшчальнасці беларускага і расійскага элементаў РГВ, вызначаны аптымальны баявы склад групоўкі, створаны ўсе неабходныя сістэмы. Важным крокам па ўмацаванні абароннага патэнцыялу Саюзнай дзяржавы стала стварэнне і далейшае развіццё адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА. Штогод праводзяцца тактычныя вучэнні падраздзяленняў ВПС і войскаў СПА Беларусі з баявой стральбой на расійскіх палігонахВоенное сотрудничество Российской Федерации и Республики Беларусь (сайт российского посольства в Беларуси).

Беларусь надае асаблівую ўвагу развіццю супрацоўніцтва на пляцоўцы АДКБ і ўспрымае арганізацыю ў якасці гаранта міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, стабільнасці, а таксама абароны на калектыўнай аснове незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэтуВоенное сотрудничество в рамках ОДКБ . Важным момантам стала выкананне краінай неабходных унутрыдзяржаўных працэдур для ўступлення ў сілу міжнародных дагавораў у дачыненні да сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі арганізацыі.

У той жа час, нягледзячы на складаныя палітычныя ўзаемаадносіны з краінамі Захаду, папярэдняй дактрынай 2016 года кантакты з НАТА характарызуюцца як «партнёрскія»Военная доктрина 2016 года на сайте министерства обороны . Сувязі з Паўночнаатлантычным альянсам скіраваны на пашырэнне супрацоўніцтва з заходнімі дзяржавамі ў ваеннай сферы. Найбольш значнымі мерапрыемствамі сталі ўдзел кіруючага складу Узброеных Сіл у пасяджэннях, канферэнцыях і сімпозіумах Савета еўраатлантычнага сапрацоўніцтва і праграмы НАТА «Партнёрства дзеля міру», у якую Беларусь уступіла ў 1995 годзе. Акрамя гэтага, беларускія прадстаўнікі праходзілі навучанне на спецыялізаваных і лінгвістычных курсах НАТА. Найбольш актыўны дыялог быў пабудаваны з ваеннымі ведамствамі Германіі, Літвы, Польшчы і Турцыі. Па міратворчым кірунку ключавым партнёрам Беларусі выступае ІталіяДенис Бурковский. Беларусь планирует увеличить число миротворцев за рубежом. Разобрались, куда они могут поехать // TUT.BY, 24 ноября 2020.

У рамках двухбаковага супрацоўніцтва з Украінай праведзены сумесныя трэніроўкі дзяжурных сіл па пытаннях супрацьпаветранай абароны, рабочыя сустрэчы па абмене вопытам у галіне будаўніцтва ваенна-паветраных сіл і міратворчай дзейнасці пад эгідай ААН.

Ва Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі найбольш важнымі партнёрамі краіны традыцыйна з’яўляюцца Кітай і В’етнам. Асновай узаемаадносін з першым сталі абмен візітамі ваенных дэлегацый высока ўзроўню, сумесная баявая падрыхтоўка войск, кантакты ў галіне ваеннай адукацыі, удасканаленне двухбаковай нарматыўна-прававой базы супрацоўніцтва, супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы. З другім галоўным напрамкамі развіцця ваеннага супрацоўніцтва з’яўляліся ўзаемныя візіты прадстаўнікоў узброеных сіл, навучанне вайскоўцаў і супрацоўніцтва ў культурнай сферыБеларусь – Вьетнам: положительная динамика сотрудничества .

У Блізкаўсходнім рэгіёне істотна актывізавалася супрацоўніцтва з ААЭ і Катарам.

У Афрыцы асноўным партнёрам лічыцца Судан, які з’яўляецца самым доўгачасовым пакупніком беларускай ваеннай прадукцыіЗавоюет ли Беларусь позиции на глобальных рынках оружия?. З Беларуссю маецца шырокі вопыт сумеснага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.

У 2008—2013 гадах у Паўднёвай Амерыцы найбольш моцныя адносіны склаліся з Венесуэлай. Сілавікі дзвюх краін праводзілі розныя мерапрыемствы, у тым ліку сумесныя трэніроўкі, семінары, сустрэчы, абмен вопытам у сферы барацьбы з тэрарызмам. Актыўна развівалася супрацоўніцтва ў ваенна-тэхнічнай сферы, а беларускія ваенныя спецыялісты займаліся стварэннем адзінай сістэмы СПА і РЭБ для Узброеных Сіл Венесуэлы.

Ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва

У развіцці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з замежнымі краінамі дырэктар ТАА «БСЗТ—Новыя тэхналогіі» Алег Сільвановіч вылучыў тры этапы, якія характарызуюцца розным змястоўным напаўненнем і прыярытэтнымі напрамкамі, што выкарыстоўваліся для рэалізацыі адпаведных мерапрыемстваў арганізацыйна-кіраўнічымі формаміСильванович О. В. Международное военно-техническое сотрудничество Беларуси: современное состояние и перспективы // Журнал международного права и международных отношений : журнал. — Международное общественное объединение по научно-исследовательским и информационно-образовательным программам "Развитие", 2019. — № № 1-2..: Этап станаўлення (1991—2003) адрозніваецца беспрэцэдэнтнай інтэнсіўнасцю, насычанасцю знешнепалітычных кантактаў, двух- і шматбаковымі сустрэчамі і пагадненнямі, што тлумачыцца як логікай станаўлення дзяржаўнага суверэнітэту, так і вымушанай неабходнасцю ва ўмовах неабходнасці фармуляваць асноўныя напрамкі і прыярытэты ўнутранай і знешняй палітыкі, што заканамерна часцяком прыводзіла да непаслядоўнасці, супярэчлівасці прадпрымаемых элітамі дзеянняў; Этап упарадкавання і стабілізацыі (2003—2018) азнаменаваў замацаванне, развіццё і прымнажэнне дасягненняў беларускага ВПК савецкага перыяду, стабілізацыю сітуацыі ў профільнай галіне, што дазволіла адначасова прыцягнуць перспектыўныя навуковыя і кіраўніцкія кадры, актывізаваць распрацоўку і ўкараненне інавацыйных тэхналогій на прадпрыемствах, у навукова-даследчых інстытутах і канструктарскіх бюро, пачаць экспарт адукацыйных і навуковых паслуг. Таксама істотна ўмацаваўся і дыверсіфікаваўся па рэгіёнах і кірунках эканамічны складальнік міжнароднага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва краіны ў выглядзе канкрэтных кантрактаў з новымі заказчыкамі; Этап інавацыйнага прарыву (з 2018 па цяперашні час) характарызуецца канчатковым пераходам ад рэалізацыі запасаў узбраенняў савецкай эпохі да выпуску і пастаўцы заказчыкам якасна новай прадукцыі, які апынуўся магчымым пасля пачатку распрацоўкі замест разрозненых сродкаў ужо паўнавартасных сістэм узбраення.

У 2016 годзе экспарт прадукцыі ваеннага прызначэння ажыццяўляўся ў 60 краін, у 2017 — у 69 краін, а ў 2018 годзе — у 76 краін свету, што складала 110% у адносінах да 2017 года. Тады пастаўкі склалі прыкладна адзін мільярд долараўБеларусь в 2018 году продала оружия более чем на миллиард долларов // Sputnik, 7 февраля 2019. Паводле звестак Стакгольмскага інстытута даследаванняў праблем міру (SIPRI), за 2016—2020 гады краіна заняла 19 месца ў спісе сусветных экспарцёраў зброі з аб’ёмам паставак 0,3% ад сусветнага. У параўнанні з узроўнем 2011—2015 гадоў, калі Беларусь займала 18-ю пазіцыю ў шведскім рэйтынгу, ён знізіўся на 34%SIPRI: Беларусь на 19 месте по продажам оружия в мире // Thinktanks.by, 16 марта 2021.. Аснову экспарту склалі сістэмы РЭБ і СПА і камплектуючыя да ваеннай тэхнікіБеларусь вошла в список крупнейших мировых экспортеров оружия // TUT.BY, 21 февраля 2017Белорусские системы РЭБ {поставленные из ОАЭ} выводят из строя турецкие дроны над Ливией // Aviapro, 27 июня 2020Посадить американский беспилотник Ирану помогли белорусские технологии? (15 декабря 2011).

Галоўным пакупніком стала Расія. Так, у 2018 годзе тавараабарот Мінска і Масквы ў ваеннай сферы склаў 600 мільёнаў долараў, а экспарт з краіны перавысіў расійскі імпартБелорусский экспорт вооружений растет: главный покупатель — Россия (14 марта 2019). Буйныя партыі ажыццяўляліся ў Азербайджан, Судан, М’янму, Анголу, Нігерыю і В’етнамБеларусь вошла в топ-20 мировых экспортеров оружия // Комсомольская правда, 1 февраля 2018Торговля оружием и будущее Беларуси (5 марта 2011). Сярод ключавых пакупнікоў былі таксама Казахстан, Кітай, Лаос, Інданезія, Бангладэш, Індыя, ААЭ і УгандаОружие не берут. Из-за чего Лукашенко согласился на интеграцию с Россией . Такія краіны як Сербія, Балгарыя і Славакія рэгулярна закуплялі беларускія боепрыпасы.

Ваенна-прамысловыя прадпрыемствы Рэспублікі Беларусь таксама займаюцца распрацоўкай ваеннай прадукцыі з іншымі дзяржавамі. Так, у пачатку 2000-х беларускі 140-ы рамонтны завод разам са славацкімі прадпрыемствамі «Метапол» і «ZTS Dubnica» распрацаваў мадыфікацыі БТР-70 і БМП-1 — Кобра-К і Кобра-СКобра-К и Кобра -С - 140 Ремонтный завод . Пазней украінскім канструктарскім бюро «Луч» сумесна з УП «Тэтраэдр» быў створаны ЗРК Т38 «Стылет»Зенитный ракетный комплекс Т38 "Стилет", з ААТ «Пеленг» — СТРК «Шэршань» (таксама ўдзельнічала беларускае ЗАТ «SRP»)Противотанковый ракетный комплекс (ПТРК) "Шершень" і «Скіф»Украина рассчитывает на увеличение экспортных поставок ПТРК «Скиф» // ЦАМТО от 15 декабря 2010 У сваю чаргу расійскі ВПК супрацоўнічае са 120-ю беларускімі заводамі і канструктарскімі бюро па 1600 відах ваенна-тэхнічнай прадукцыі. Супрацоўніцтва менавіта ў ваеннай сферы лічыцца найбольш паспяховым напрамкам узаемадзеяння дзвюх краін. Адным з паспяховых прыкладаў кааперацыі з’яўляецца мадыфікаваная версія ЗРК «Бук» — «Бук-М2» на базе колавага шасі Мінскага завода колавых цягачоў. Раней гэтыя ж шасі выкарыстоўваліся пры мадэрнізацыі расійскіх ЗРК «Тор»<ref name="впкрфрб">Володькин А. А. Вооруженные силы Беларуси: внутреннее развитие и международное взаимодействие // Белорусский ежегодник : журнал. — Сайт экспертного сообщества Беларуси «Наше мнение», 2011.</ref>.

Ваенныя спецыялісты