Цаа Ван Віен (; — ) — паўднёвав’етнамскі военачальнік, удзельнік Індакітайскай і В’етнамскай войнаў. У перыяд з 1965 па 1975 займаў пасаду начальніка Генеральнага штаба арміі Рэспублікі В’етнам. У 1967 годзе некаторы час з’яўляўся міністрам абароны.
Біяграфія Нарадзіўся 11 студзеня 1921 года ў В’енцьяне (Лаос). Выхадзец з сям’і в’етнамскіх купцоў. У 1942 годзе скончыў сярэднюю школу. Затым працаваў дзяржаўным служачым у Паксэ ў Паўднёвым Лаосе. У пачатку 1949 года рушыў услед за сваімі бацькамі ў В’етнам.
Вярнуўшыся на гістарычную радзіму, Віен паступіў на службу ў войска Французскага саюза і быў накіраваны на курсы падрыхтоўкі в’етнамскіх афіцэраў у мясцовае ваеннае вучылішча ў Вунгтау. У канцы ён атрымаў званне малодшага лейтэнанта. Пасля вучобы служыў у пяхотных войсках.
У 1951 годзе Віен пераведзены ў нацыянальную армію, атрымаў званне лейтэнанта і быў накіраваны на заняткі па тактычным камандаванні ў Ханойскі цэнтр тактычнай падрыхтоўкі. У пачатку 1952 года прызначаны начальнікам 2-га аддзела ў камандаванні ваеннай зоны Хунг Ен пад камандаваннем капітана Дуонг Куі Фана. У сярэдзіне года ён атрымаў званне капітана і быў прызначаны камандзірам 10-га батальёна. У 1954 года заняў пасаду начальніка 3-га падраздзялення ваеннай зоны Хунг Ен. Хутка даслужыўся да маёра і стаў начальнікам 4-га дывізіёна.
У канцы кастрычніка 1955 года, пасля стварэння ўрада Рэспублікі В’етнам, ён быў прызначаны ваенным аташэ новай дзяржавы ў ЗША. У пачатку 1956 года Віена адклікалі для працягу службы ў Генеральным штабе. У чэрвені таго ж года быў накіраваны на курс для старэйшага персаналу ў камандна-штабную акадэмію Форт-Лівенворт (штат Канзас). Пасля выпуску ў пачатку мая 1957 года прызначаны начальнікам штаба Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў прэзідэнцкага палаца. У 1958 годзе яму прысвоена званне падпалкоўніка.
Падчас путчу 1960 года быў арыштаваны сіламі палкоўніка Нгуен Чан Тхі і вызвалены пасля поўнага правалу змоўшчыкаў. Неўзабаве пасля гэтага быў прызначаны прэзідэнтам Нго Дзінь З’емам камандуючым паветрана-дэсантнай брыгадай. У канцы года Віену прысвоена званне палкоўніка.
3 сакавіка 1964 года павышаны да генерал-маёра. У верасні стаў начальнікам штаба Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў Генеральнага штаба.
У 1965-м Віена павысілі да генерал-лейтэнанта. Ён быў прызначаны на пасаду начальніка Генеральнага штаба. 14 верасня 1966 года адначасова заняў пасаду галоўнакамандуючага ВМФ.
28 студзеня 1967 года атрымаў пасаду міністра нацыянальнай абароны. Пры гэтым 2 красавіка яму было прысвоена званне генерала. 7 лістапада таго ж года пасада міністра абароны была перададзена генерал-лейтэнанту Нгуен Ван Ві.
У 1975 годзе, у сувязі з перамогай камуністаў у В’етнамскай вайне, эміграваў у ЗША. Пасля смерці жонкі і неўзабаве пасля смерці адзінага сына ён жыў у Арлінгтоне (штат Вірджынія). Апошні гады Віен пражыў у доме састарэлых.
Памёр 22 студзеня 2008 ва ўзросце 87 гадоў.
Працы Разважанні пра вайну ў В’етнаме, Нью-Ёрк, цэнтр ваеннай гісторыі арміі ЗША, 1980 г. (у суаўтарстве з былым генерал-лейтэнантам Донг Ван Хуенам). Канчатковы крах, Вашынгтон, акруга Калумбія, цэнтр ваеннай гісторыі арміі ЗША, 1982 год. Апошнія дні Рэспублікі В’етнам.
Сям’я Бацька Цаа Ван Тай нарадзіўся ў 1900 годзе ў Паўночным В’етнаме, гандляваў у Лаосе. Маці звалі Нгуен Тхі Ва. Жонка Тран Тхі Таа нарадзілася ў 1925 годзе ў правінцыі Шакчанг. Ад яе было двое дзяцей: сын Цаа Ань Туан і дачка Цаа Тхі Фыонг Лан (стала прафесарам права ў ЗША, а таксама пісьменніцай пад псеўданімам Лан Цаа).
Літаратура Trần Ngọc Thống, Hồ Đắc Huân, Lê Đình Thụy (2011). Lược sử Quân lực Việt Nam Cộng hòa.
Спасылкі General Cao Van Vien’s resume
Катэгорыя:Удзельнікі вайны ў В’етнаме Катэгорыя:Генералы Узброеных сіл Рэспублікі В’етнам