Ян Ульрых (; нар. , , ГДР) — прафесійны нямецкі велагоншчык, пераможца «Тур дэ Франс» і «Вуэльты», алімпійскі чэмпіён і чэмпіён свету.

Яго прафесійная кар’ера пачалася ў 1995 годзе, праз два гады ён выйграў Тур-дэ-Франс у кваліфікацыі найлепшага маладога гоншчыка і агульны залік.

Немец быў галоўным супернікам Лэнса Армстранга — Ульрых перамог на «Тур дэ Франс» толькі ў 1997 годзе, быў другім у 2000, 2001 і 2003 гадах — перамагаў тады Армстранг, пазней пазбаўлены ўсіх тытулаў. Але перамогі да немца не перайшлі, трафеі «чорнага перыяду» для «Тура» 1999—2005 гадоў да гэтага часу застаюцца без уладальнікаў.

У 2002 годзе Ульрых адбываў дыскваліфікацыю за прыём амфетамінаў.

На «Туры»-2003 на адным з вырашальных этапаў Армстранг упаў, а Ульрых, які змагаўся за лідарства ў гонцы, пачакаў яго, каб працягнуць бітву ў сумленнай барацьбе.

Катэгорыя:Велагоншчыкі Германіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Германіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па веласпорце Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па шашэйных велагонках Катэгорыя:Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года Катэгорыя:Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Пераможцы Тур дэ Франс