Давід Адамавіч Рыгерт (нар. , сяло Нагорнае, Какшатаўская вобласць, Казахская ССР, СССР) — неаднаразовы чэмпіён свету, Еўропы, СССР па цяжкай атлетыцы, чэмпіён Алімпійскіх гульняў (1976). На летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года ў Афінах— галоўны трэнер зборнай Расіі па цяжкай атлетыцы. Заслужаны трэнер Расіі. Вучань Рудольфа Плюкфельдэра.
Біяграфія Продкі Давіда Рыгерта прыехалі з Германіі ў Расію ў 1740 годзе. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны бацькоў Рыгерта, Адама Адамавіча Рыгерта і Лізавету Рудольфаўну Горн, дэпартавалі ў Паўночны Казахстан, дзе ён і нарадзіўся. У 1964 годзе сям’я вярнулася на ранейшае месца жыхарства, на Кубань. Там Давід Рыгерт узяў упершыню ў рукі самаробную штангу. Пасля войска перабраўся ў Шахты, мэтанакіравана, каб трэніравацца ў знакамітага Рудольфа Плюкфельдэра, па яго ж запрашэнні.
Член КПСС з 1977 года. Скончыў Маскоўскі інстытут фізічнай культуры (1978). Давід Рыгерт быў трэнерам зборнай СССР па цяжкай атлетыцы.
Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Чэмпіёны СССР Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад СССР Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1976 года Катэгорыя:Цяжкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1980 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па цяжкай атлетыцы Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па цяжкай атлетыцы Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры СССР