Роберт Рычардс (; , Шампейн, Ілінойс — ) — амерыканскі скакун з шастом і дзесяціборац, чэмпіён і прызёр Панамерыканскіх і Алімпійскіх гульняў, алімпійскі рэкардсмен.
На летняй Алімпіядзе 1948 года ў Лондане Рычардс заваяваў алімпійскую бронзу з вынікам 420 см, саступіўшы фіну Эркі Катая, які паказаў такі ж вынік, па ліку спробаў. А чэмпіёнам Алімпіяды стаў амерыканец Гуін Сміт, які пераадолеў 430 см.
На наступнай Алімпіядзе ў Хельсінкі Рычардс стаў чэмпіёнам з алімпійскім рэкордам — 455 см. Яшчэ праз чатыры гады ў Мельбурне Рычардс зноў падняўся на вышэйшую прыступку п’едэстала, зноў усталяваўшы алімпійскі рэкорд — 456 см.
У 1951 годзе Рычардс быў удастоены прыза Джэймса Салівана як найлепшы спартсмен-аматар ЗША.
Катэгорыя:Мнагаборцы ЗША Катэгорыя:Скакуны з шастом ЗША Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1952 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1956 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1948 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1948 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1952 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1956 года